Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда звярнуўся да дыпламатаў, акрэдытаваных у Польшчы

04.02.2022 18:51
Польшча не пагаджаецца на расійскія прапановы і вяртанне «сфераў уплыву».
A. Duda
A. Duda Marek Borawski/KPRP

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што сілавыя намаганні змяніць архітэктуру бяспекі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе павінны сустрэць рашучы і сумесны адказ дэмакратычных дзяржаў. Прэзідэнт апублікаваў пасланне кіраўнікам дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Польшчы.

У сваёй прамове ён нагадаў, што Польшча падкрэслівае неабходнасць выканання міжнароднага права. Ён адзначыў, што Расія пастаянна ўзмацняе ваенны ціск на Украіну, а Польшча не пагаджаецца на расійскія прапановы і вяртанне «сфераў уплыву».

Анджэй Дуда заявіў, што Польшча, якая нядаўна ўзначаліла Арганізацыю бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе, хоча выкарыстаць гэты інструмент для стабілізацыі сітуацыі на нашым кантыненце. На думку прэзідэнта, цяперашні крызіс ва Украіне і на ўсходняй мяжы Еўрасаюза быў выкліканы адсутнасцю палітычнай волі і непавагай да ўжо ўстаноўленых правілаў.

Прэзідэнт таксама анансаваў шэраг замежных візітаў у краіны Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. Анджэй Дуда патлумачыў, што мае намер нарошчваць супрацу, асабліва з Японіяй і Паўднёвай Карэяй. У звароце да дыпламатаў ён таксама падкрэсліў ролю супрацоўніцтва ЗША з Польшчай і ўсёй Еўропай. Па словах прэзідэнта Анджэя Дуды, гэта мае вялізнае значэнне для эканамічнага развіцця і павышэння бяспекі.

IAR PR/нг